Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

Skavyrka S. Zima. Anely nad goradam

NG 2023 Каб добра жылося вам, светла спявалася,

Каб справа любая як след удавалася!!!

 

 

 

 

Misha Tarasenok Glybokae 6 iШаноўныя, дзелімся з вамі гэтымі чароўнымі вершаванымі радкамі на беларускай мове пра Новы год, каб вашым дзеткам было з чым сустрэць Дзеда Мароза.
 
 
 

Новы год

Новы год! Новы год!
Пачынаем карагод!
Закружылася ля ёлкі
Наша дружная сям’я.
Закружыліся іголкі,
Закружылася зямля,
Закружыўся белы дзед,
Закружыўся цэлы свет!
А на ёлцы – цацак, цацак!
Рыбкі, дырыжаблікі.
Нібы росныя, іскрацца
На галінках яблыкі.
І дрыжаць-зіхцяць яны,
Срэбраныя бусы.
Дзед цукеркі раздае
Ды смяецца ў вусы.             Ніл Гілевіч

 
 

20211221 092317Дзeд Мapoз

У вoпpaтцы бeлaй
Шыpoкaй, дaўгoй
З вялiкaй пyшыcтaй
Мятлoй-бapaдoй

Пpыйшoў к нaм здaлёкy
Дзядyля Мapoз,
Зaвei i xoлaд
З caбoю пpынёc.

У бeль aпpaнae
Ён дpэвы, кycты,
Нa pэчкax, aзёpax
Бyдye мacты.

Пa вyлiцы xoдзiць
Ды cнeгaм xpyшчыць,
Bятpы з caбoй вoдзiць,
У дpoвax тpaшчыць.

Ён гpyкae ў cцeны
I xaт i cянeй
Ды гoлacaм гyлкiм
Склiкae дзяцeй:

"Bыxoдзьцe, paбяты!
Чac лaдзiць кaтoк.
Дык жывa ж зa пpaцy,
Шyмлiвы гypтoк!"               Янкa Жypбa

 

Shudel D. GlybokaeЗ Новым годам!

З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай!
Зачаруем мімаходам
Долі ходы думкай-краскай!

Кінем покліч гулказвонны
Ад аконца да аконца,
Свет паклічам мёртва-сонны
Аж да сонца, аж да сонца!

Для унукаў, для праўнукаў
Расцярэбім сцежкі-шляхі;
Хай пануюць над прынукай –
Каб аж к небу лёту ўзмахі!..

Над зямлёй зардзіць вясёлка
После бураў, ліхалеццяў;
Бацьку, маці жыць нялёгка, –
Хай жа лёгка жывуць дзеці!

З Новым годам, што крыніцай
Новай пойдзе ў пераходзе,
Беларуская зямліца!
Беларускі наш народзе!             Янка Купала

 

 

DSCN3134Малюнкі на шыбе

Якія, гляньце, Дзед Мароз
Намаляваў узоры!..
Галінкі срэбныя бяроз,
Букеты кветак, зоры.

А вось і ёлачкі стаяць –
Усё мне на пацеху…
Дзед, намалюй мяне, а я –
Цябе зляплю са снегу!               Іван Муравейка

 
 

Снягурка

Я, дзеці, Снягурка.
У лесе расла я.
З вас кожны мяне,
Пэўна, ў госці чакае.

Нясу падарункі,
Нясу віншаванні
Наташы і Валі,
Руслану і Мані.

Гірлянд электрычных
Заззялі вясёлкі...
Мы з Дзедам Марозам
Прынеслі вам ёлку.

Калі ж сакавік
Поіць сокам бярозы,
Пакінуць вас мусім
Мы з Дзедам Марозам.

Памчаць нас далёка
На поўнач алені,
Туды, дзе маржы,
Туды, дзе цюлені.

Па белых ільдзінах
Да Новага года
З звярамі вадзіць
Будзем там карагоды.

I ўсё ж, хоць і весела
Там я зімую,
А, дзеці, па вас
Часта, часта сумую!                  Вольга Іпатава

 
 

20211221 09 GlybokaeНовы год

Пасінеў на рэках лёд,
Неба ў ясных зорках.
Зноў прыйшоў к нам Новы год
З песнямі і ёлкай.

Водзіць з намі карагод
Сам мароз-дзядуля.
Многа казак у яго
I вясёлых гульняў.                        Мікола Чарняўскі

 

 
 

Shudel D. M GlybokaeНовы год у лесе

Дзень лагодны,
дзень пагодны!
Рой сняжынак навагодні.
Вакол ёлкі звераняты
ладзяць гульні,
ладзяць свята.
Дружна водзяць карагод –
сустракаюць Новы Год.
Вунь мядзведзік, Дзед Мароз
пад яліну ў снег урос.
Ваўчанё Снягуркі ўборы
прымярае – смех ды й гора.
На касога зайку ліска –
коса глянуць?
Ані блізка.
І казуля, і сахаты
завіталі як дахаты.
Папаселі на гучкі
барсучкі і хамячкі.
На вяршаліне ўгары
ліхтарамі снегіры.
А на самай на макушцы
ззяе сонейка жар-птушкай.
Дзень пагодны,
дзень лагодны,
рой сняжынак карагодны.
Новы Год гуляць у лесе
радасна і весела!       Барыс Жанчак

 
 

Дзед Мароз і Міхасёк

Міхасёк зімовым ранкам,
Захапіўшы ў сенцах санкі,
Выйшаў, стаў сярод двара:
Дзе ж гуляе дзетвара?

Тут з'явіўся Дзед Мароз
І адразу – цап за нос.
Ну а потым, быццам жартам,
Угчыкнуў за вуха раптам.

Хлопчык здзекаў не стрываў –
Драпака адразу даў.
На крутую горку ўцёк
Ад марозу Міхасёк.

Дзед Мароз такі старэнькі,
У яго баляць каленкі.
Ён ад хлопчыка адстаў
І... чапляцца перастаў!                           Павел Саковіч

 
 

IMG 20211221 GlybokaeКружацца сняжынкі

Хто там шустры скача?
Ціха снег рыпіць –
Гэта зайка з дачы
Праз лясок бяжыць.

Кружацца сняжынкі,
Нібы ў дзіўным сне.
Зайка для Дарынкі
Торбачку нясе.

А ёй – пажаданні
Добраю расці,
Быць заўжды стараннай,
Шчырай у жыцці.

Хоча ён з Дарынкай
Сам на Новы год
Хоць бы на хвілінку
Стаць у карагод.                    Міхась Пазнякоў

 

Сняжыначкі-пушыначкі,
Як матылькі ляцелі,
Як красачкі-пралесачкі,
Над хаткамі блішчэлі,

Насіліся-кружыліся
Над ціхімі палямі,
Даліначкі-сняжыначкі
Пакрылі дыванамі.               Змітрок Бядуля

Вершы сабраў Sputnik 

 

"Здароў, скрыпучы, мяккі снег!": зімовыя цуды ў вершах беларускіх класікаў 

"Навагодняя елка ад А да Я": што сімвалізуе, каго абараняе і як лечыць