Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 15

Тыдзень 248

Месяц 523

Усяго 260,039

 17 verasnya 1

Да Дня адзінства работнікі Шунеўскай бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Беларусь. Народ. Дзяржава" і запрасілі на патрыятычную гадзіну вучняў мясцовай школы. 

IMG 20220916 134203 1Выстава складаецца з раздзелаў: “Я тут жыву”, “Беларускія эцюды”, “Я помню ўсё” і “Скарбы Радзімы”.

Кнігі, прадстаўленыя на ёй, адрасаваны чытачам малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту і сталі адпраўнымі кропкамі, ад якіх пачыналіся аповеды пра нашу Беларусь. Бібліятэкары звярнулі асаблівую ўвагу дзяцей на кнігу У. Ліпскага “Я тут жыву”. Яна складаецца са звестак пра кожную вобласць нашай краіны. Вядома ж, большую цікавасць наведвальнікі праявілі да нашай Віцебскай вобласці. Затым адправіліся ў вандроўку па Мінску з дапамогай аднайменнай кнігі. Гартаючы яе, дзеці пабывалі на плошчы Герба і сцяга, у парку Чалюскінцаў, аквапарку, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і полюбаваліся рознымі скульптурнымі кампазіцыямі, якія ёсць у Мінску.

IMG 20220916 133139 1Далей адбылося знаёмства з кнігамі пра прыроду Беларусі. Рубрыка “Я помню ўсё” нагадала дзецям пра Вялікую Айчынную вайну. Кнігі, змешчаныя на выставе, утрымлівалі ў сабе ўспаміны юных сведкаў той вайны. Найбольш зацікавіў вучняў раздзел “Скарбы Радзімы”. Тут яны даведаліся пра самы вялікі  аўтамабіль у свеце – наш беларускі самазвал БелАЗ, які  занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі і магутны. Даведаліся пра трактар “Беларус”, які можна сустрэць не толькі на палях нашай краіны, а і ў свеце ў цэлым.

Бібліятэкары пастараліся данесці дзецям сэнс гэтага свята. Адзінства – гэта азначае, што ўсе мы адзіны ў любові да сваёй краіны. А калі любіш, то паважаеш яе гісторыю, памятаеш і шануеш продкаў, беражліва адносішся да прыроды, ганарышся адкрыццямі, добра вучышся, каб стаць гонарам для сваёй Беларусі і прыносіць ёй карысць у будучым.

IMG 20220916 13333617.09.2022г.                                             І. Нікіфаровіч