Да Году гістарычнай памяці: дзень ведаў у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

Як вядома, 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. У сувязі з гэтым 1 верасня ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 4”Б” і 4”В” класаў СШ №2 г. Глыбокае і вучняў 3”Е” класа Глыбоцкай раённай гімназіі была праведзена гадзіна патрыятызму “В исторической памяти сила и единство белорусского народа”.
Спачатку дзецям у даступнай форме растлумачылі сэнс паняцця “гістарычная памяць”. Потым вялася гаворка пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, а таксама пра духоўны сімвал нашай краіны – крыж Святой Ефрасінні. І, канечне ж, успомнілі пра сімвалы г. Глыбокае. З дапамогай прэзентацыі школьнікі пазнаёміліся з помнікамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бібліятэкар расказала вучням пра мемарыяльныя комплексы “Курган Славы”, “Брэсцкая крэпасць”, “Хатынь”, “Прарыў”, “Трасцянец”, “Чырвоны бераг”, “Урочышча Барок”, а таксама пра помнік вязням яўрэйскага гета на вуліцы Чкалава, помнік падпольшчыкам на вуліцы Савецкай у Глыбокім. Гаварылі і пра Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі прачыталі верш “Не забывайте о войне…”. Затым дзеці пазнаёміліся з традыцыямі беларусаў (дзяржаўнымі і народнымі святамі, беларускім фальклорам, народнымі промысламі). На працягу мерапрыемства выкарыстоўвалася кніжная выстава; вучні адгадвалі загадкі, расшыфроўвалі прыказкі, гулялі ў народныя гульні “Мікіта” і “Сляпы музыка”, слухалі і спявалі песню “Зямля з блакітнымі вачамі”.
Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства дзеці зразумелі, што захоўваць памяць, берагчы гістарычную памяць – абавязак кожнага з нас. Трэба быць годным грамадзянінам сваёй Радзімы, любіць, абараняць, берагчы яе!
01.09.2022 г. Бібліятэкар А.А. Хахолка
- 506

