Віцебшчына святкуе 85-гадовы юбілей!

15 студзеня 1938 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР была прынята пастанова аб стварэнні Віцебскай вобласці .
Да гэтага слаўнага юбілею супрацоўнікі Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі аформілі кніжную выставу “Віцебшчына ў асобах і падзеях”.
На выставе прадстаўлены выданні, якія распавядаюць пра прыгажосць і ўнікальнасці фаўны і флоры, пра багацці запаведных месцаў Віцебшчыны, падобныя якім цяжка знайсці.
Прыдзвінскі край ганарыцца знакамітымі землякамі, асветнікамі і гуманістамі, сусветна вядомымі дзеячамі навукі, культуры і мастацтва, таленавітымі мастакамі і пісьменнікамі, кампазітарамі і музыкантамі, даследчыкамі і вынаходнікамі, якія пакінулі след у сусветнай навуцы і культуры.
Гэта навукоўцы А.Сапуноў і Ж.Алфёраў, грамадскія дзеячы і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны П.Машэраў, Л.Даватар, мастакі Я.Драздовіч і Марк Шагал, М.Савіцкі і І.Хруцкі, скульптары З.Азгур і А.Бембель, пісьменнікі і паэты Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Алесь Асіпенка, Міхась Лынькоў і інш. Аб жыцці і дзейнаці гэтых асоб раскажуць цікаўнаму чытачу прадстаўленыя на выставах кнігі.
Каляга А.І., заг Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі
- 411

