Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

якія пажадана ведаць кожнаму, хто жыве на Віцебшчыне.32 big

 

  1. Сучасная Віцебская вобласць з'явілася 15 студзеня 1938 года згодна Пастановы 1-й сесіі Вярхоўнагаkarta belarusi raionami 310x240 савета СССР першага склікання. Рашэннем ЦВК БССР у яе склад былі ўключаны 20 раёнаў. 

Геаграфія. Транспартныя зносіны Віцебскай вобласці

  1. Віцебская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі, размешчана на паўночным усходзе краіны.
  2. Мяжуе з трыма краінамі – Расіяй, Літвой і Латвіяй.
  3. Уваходзіць у еўрарэгіён "Азёрны край".
  4. Праз рэгіён праходзяць аўтамабільныя дарогі Берлін−Варшава−Орша−Масква, Хельсінкі−Віцебск−Кіеў−Адэса.
  5. Даўжыня чыгункі ў Віцебскай вобласці перасягае 1200 км.
  6. У Віцебску размешчаны аэрапорт.
  7. Трамваі ў Віцебску з’явіліся ў 1898 годзе, раней чым ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Насельніцтва Віцебскай вобласці:

  1. У Віцебскай вобласці пражывае 1 103 833 чалавекі (на 1 студзеня 2022 г.)
  2. 72,88% насельніцтва вобласці жыве ў гарадах
  3. 85,14% насельніцтва складаюць беларусы, 0,15% – рускія
  1. Асноўная рэлігія – праваслаўе.

Пасёлкі і гарады Віцебскай вобласці

  1. У склад вобласці ўваходзіць 21 раён і 2 гарады абласнога падпарадкавання.
  2. Самым маленькім горадам з'яўляецца Дзісна, які размясціўся на аднайменнай рацэ.
  3. У Віцебскай вобласці знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы (48 км на паўднёвы захад ад Полацка, недалёка ад возера Шо Глыбоцкага раёна). Яго каардынаты 55°10′55″ п.ш. 28°15′30″ у.д. https://president.gov.by/be/belarus/numbers

 Прырода

  1. Старажытны ляднік пакінуў у Браслаўскім Паазер’і больш за 10 відаў рэльефу, якія сталі адной з галоўных асаблівасцей краю. На Віцебшчыне ёсць і маляўнічыя ўзгоркі, і марэнныя грады, шматлікія балоты, рэкі і азёры.Vozera 1
  2. У Віцебскай вобласці знаходзіцца больш за 2800 азёр, звыш 500 рэк. Самыя буйныя рэкі – Дзвіна і Днепр.
  3. Вакол Браслава размешчана адна з найбуйных у Беларусі азёрных групп, у якую ўваходзіць звыш пяцідзесяці азёр.
  4. Самае старажытнае, балота «Ельня», якому не меньш 9 тысяч гадоў, займае 20 тыс. га.
  5. Ельню неафіцыйна называюць «птушыным домам», дзе жыве звыш дзевяноста відаў птушак. Менавіта тут восенню робяць месячны прыпынак жураўлі, якія ляцяць на зімоўку ў Паўднёвую Афрыку.
  6. 22 з 39 беларускіх азёр з назвай “Доўгае”, знаходзяцца на Віцебшчыне.
  7. Самае глыбокае возера Беларусі — Доўгае, находзіцца ў Глыбоцкім раёне, у басейне ракі Шоша.
  8. Лес займае больш за трэць тэрыторыі вобласці, амаль 60 % яе прыпадае на векавыя хвойныя лясы. Званне самага ляснога раёна захоўвае Расонскі.
  9. У вобласці размешчаны 1 запаведнік, 2 нацыянальныя паркі— «Браславский» и частично «Нарочанский», адзіны ў краіне Беразінскі біясферны запаведнік, 25 заказнікаў рэспубліканскага і 66 мясцовага значэння, 228 помнікаў прыроды.
  10. Беразінскі біясферны запаведнік уваходзіць у сусветную сетку біясферных запаведнікаў ЮНЕСКО, адзіны ў Беларусі. Агульная плошча 85,2 га, знаходзіцца на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей.
  11. Віцебская вобласць багата на радовішчы карысных выкапняў. Прамыслова здабываюцца: даламіт, гліна, торф, пясок, мінеральныя воды

Прамысловасць і сельская гаспадарка Віцебскай вобласці

  1. У Віцебскай вобласці – прыкладна 1400 прамысловых прадпрыемстваў, працуе 215 сельскагаспадарчых арганізацый.
  2. Больш як 23 % працаздольнага насельніцтва Віцебскай вобласці занята на прамысловых прадпрыемствах.
  3. Асноўнымі індустрыяльнымі цэнтрамі з’яўляюцца Віцебск, Полацк і Орша.
  4. У Віцебску размешчана свабодная эканамічная зона "Віцебск".
  5. Землі сельскагаспадарчага прызначэння займаюць 1,6 млн га.
  6. На долю жывёлагадоўлі прыпадае 55% аграпрамысловага комплексу вобласці, на раслінаводства – 45%.
  7. Сельгаспрадпрыемствы спецыялізуюцца на вытворчасці малака, мяса свініны, птушкі, вырошчванні лёну, збожжавых, агародніны.
  8. Развіты азёрна-рыбныя гаспадаркі.

Гісторыя Віцебскай вобласці

  1. Віцебшчына – калыска беларускай дзяржаўнасці. Менавіта тут у ІХ стагоддзі з’явілася першае дзяржаўнае ўтварэнне – Полацкае княства.
    Polock
  2. Самым першым князем найстаражытнейшых тэрытарыяльнай адзінкі ў гэтым рэгіёне быў князь Рагвалод.
  3. Полацкае княства узгадваецца на старонках знакамітага летапісу "Аповесць мінулых гадоў», якая складзена ў 862 г.
  4. Перыяд Вялікай Айчыннай вайны для Віцебска быў адным з самых цяжкіх. Амаль усе жылыя дамы (93%) былі разбураныя, а з 167 тысяч грамадзян выжыць удалося толькі 118 чалавекам.

Архітэктура Віцебскай вобласці

  1. Сафійскі сабор у Полацку, першы мураваны храм на тэрыторыі Беларусі, пабудаваны ў XI стагоддзі галоўным героем усіх беларускіх легенд Усяславам Чарадзеем, які ахоўваецца ЮНЕСКА.
  2. Свята-Успенская царква ў в Сар'я (Верхнядзвінскі раён), узведзеная ў сярэдзіне XIX ст., лічаца самым выразным неагатычным храмам Беларусі.
  3. Самы высокі храм ў Беларусі знаходзіцца ў Відзах. Вышыня касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі складае 59 метраў. Значна пашкоджаны ў войнах ХХ ст., храм захоўвае ў сваіх сценах снарады першай сусветнай вайны. З башні касцёла можна ўбачыць панараму мястэчка, Дзісну і суседнюю Літву. 
  4. Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Камях Пастаўскага раёна адзіны ў Беларусі храм, які ні разу не закрываўся за 400 гадоў свайго існавання. Ён адзносіцца да самага рэдкага тыпу храмаў — абарончага. 
  5. Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы (Глыбокае) самы вялікі ў Беларусі па плошчы.

Культура, рэлігія і сродкі масавай інфармацыі ў Віцебскай вобласці

  1. У Віцебскай вобласці больш як 3 тыс. помнікаў археалогіі, гісторыі, культуры і архітэктуры.
  2. У Віцебску знаходзіцца 219 помнікаў архітэктуры, яшчэ восем маюць дачыненне да гісторыі і шэсць - да археалогіі.
  3. На Віцебшчыне захаваліся руіны аднаго замка (“Белы Ковель” аг. Смальяны Аршанскага раёна) і земляныя замкавыя ўмацаванні ў аг. Друцк (Талачынскага раёна) і ў Дзісне (Мёрскага раёна).
  4. На тэрыторыі Віцебскай вобласці знаходзяцца два аб’екты, якія ўнесены ў папярэдні спіс ЮНЕСКА: Спаса-Праабражэнская царква ў горадзе Полацку і касцёл Іаана Хрысціцеля ў вёсцы Камаі Пастаўскага раёна.
  5. У Віцебскай вобласці налічваецца 17 рэлігійных канфесій з агульнай колькасцю рэлігійных суполак – 562. Найбольш масавымі хрысціянскімі суполкамі Віцебскай вобласці з’яўляюцца праваслаўе, каталіцызм і евангелізм. СяродKamai іншых рэлігій распаўсюджаны адвентызм і лютэранства.
  6. У вобласці 27 музеяў, 2 тэатры, філармонія.
  7. У Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік уваходзяць 11 музеяў.
  8. Адзін з іх – першая і адзіная ў Беларусі монаграфічная экспазіцыя«Прагулка па Ніжне-Пакроўскай», прысвечаная гісторыі адной вуліцы.
  9. Полацкі экалагічны музей з агляднай пляцоўкай знаходзіцца ў будынку колішняй воданапорнай вежы.
  10. Помнік 22-й літары беларускага алфавіта “Ў” “у нескладовае” знаходзіцца таксама ў Полацку.
  11. У Полацку знаходзіцца і помнік «Геаграфічны цэнтр Еўропы».
  12. У колішнім палацы Канстанціна Тызенгаўза (Паставы) знаходзіўся вельмі багаты арніталагічны музей – база біялагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта.
  13. У Віцебскай вобласці праходзяць фестывалі музыкі і музычных інструментаў: міжнародны музычны фестываль імя І.І.Салерцінскага (папулярызаваць сучаснага выканальніцкага мастацтва і традыцый класічнага музычнага спадчыны, Віцебск), арганнай музыкі «Званы Сафіі» (Полоцк), міжнародны фестываль народнай музыкі ”Звіняць цымбалы і гармонік” (Паставы), міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй” (Глыбокае), маладзёжны фестываль “Viva Braslav” (Браслаў), soul-фестываль эксперыментальнага мастацтва “SPRAVA”, міжнародны фестываль народнай песні і музыкі “Днепровские голоса в Дубровно”.
  14. Віцебшчына багатая і на іншыя фестывалі. Сярод іх міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", “Жураўлі і журавіны Мёрскага краю”, міфалогіі «В гости к Лепельскому цмоку», сярэдневечнай культуры «Рубон» (Полоцк) і «Меч Брачыслава» (на Замковой горе в Браславе.  Рэспубліканскі “Фестываль двух рэк” праходзіць ў Докшыцах. 
  15. Гастранамічны напрамак падтрымліваюць Вішнёвы фестываль (Глыбокае), гастрафэст «Свята чарніц» (Полацк), абласное свята аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст” (в. Алашкі Шаркаўшчынскага раёна).
  16. Да пачатку ХХ ст. на Віцебшчыне працавалі  прыватная балетная трупа ў Паставах (месцілася ў палацы К.Тызенгаўза) і прыватная балетная трупа “Віцебскі балет Піёна”.  
  17. Самы першы ў Беларусі кінатэатр адчыніў свае дзверы ў 1905 годзе ў Віцебску.
  18. У вобласці выдаецца 25 дзяржаўных газет.

Спорт і турызм ў Віцебскай вобласці

  1. Віцебская вобласць – адзіная ў Беларусі ўключана ў Еўрапейскую сетку кулінарнай спадчыны, якая займаецца папулярызацыяй мясцовых кулінарных асаблівасцей, традыцыйных страў і рэцэптаў. https://president.gov.by/be/belarus/regions/vitebskaya
  2. У вобласці дзейнічаюць 91 гасцініца і іншыя месцы пражывання, 732 суб’екты аграэкатурызму, 36 паляўнічых комплексаў і дамоў паляўнічага (рыбака).
  3. У Віцебскай вобласці 9 санаторыяў: Лепельскі ваенны санаторый, санаторна-курортны комплекс “Пліса”, санаторыі “Лётцы”, “Чыгуначнік”, “Лясное”, “Баравое”, “Расінка”, “Лясныя азёры”, “Нафтан”.

Знакамітыя імёны, звязаныя з Віцебскай вобласцю

  1. У Полацку нарадзіліся і жылі: Ефрасіння Полацкая– праваслаўная святая і асветніца, вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега,  Францыск Скарына – беларускі першадрукар, Сімяон Полацкі – багаслоў, паэт і перакладчык.
  2. Родам з Віцебшчыны мастакі Іван Хруцкі, Марк Шагал, Юдаль Пэн, Казімір Малевіч, Эль Лісіцкі, скульптар Заір Азгур (Сенненскі раён), заснавальнік беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі (Глыбоцкі раён), мастак, скульптар і этнограф Язэп Драздовіч (Глыбоцкі раён).
  3. Ураджэнцы Віцебкай вобласці – заснавальнік новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі, вядомыя пісьменнікі Ул.Караткевіч (Орша), Ул.Арлоў (Полацк), Васіль Быкаў (Ушацкі раён),
  4. З сучаснікаў ураджэнцы Віцебскай вобласці дзяржаўны дзеяч Пётр Машэраў (Сенненскі раён), Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, вучоны-фізік Жарэс Алфёраў, фатограф Сігізмунд Юркоўскі, авіякаструктар Павел Сухі. 
  5. З Віцебскага раёна вядомыя этнограф і фалькларыст Мікалай Нікіфароўскі, гісторык і археолаг Аляксей Сапуноў. “Бацька сучаснага іўрыта” Эліэзер Бен-Іегуда (Перэльман) з Лужкоў Дзісненскага павета. Знакаміты даследчык Усходняй Сібіры, чыім імем названы горны масіў Верхаянскіх гор Іван Чэрскі(Верхнядзвінскі раён).
  6. Непадалёк ад Віцебска знаходзіўся маёнтак рускага мастака-перадзвіжніка Іллі Рэпіна.
  7. Аляксандр Пушкін, Іван Лажэчнікаў,Іван Бунін, Уладзімір МаякоўскіГлеб Успенскі таксама маюць гістарычныя сувязі з Віцебскай вобласцю.
  8. Асновай сюжэту аповесці А. С. Пушкіна «Дуброўскі» паслужыў выпадак, які меў месца ў Віцебску.
  9.  На Віцебшчыне, у Шаркаўшчынскім раёне нарадзіўся Іван Паўлавіч Сікораселекцыянер-аматар, адзін з паслядоўнікаў І.У. Мічурына на Беларусі, заслужаны аграном Беларусі

Цікавыя факты

  1. Аўтарам узору «Узыходзячае сонца», які ўзяты за аснову арнамента на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь, была Матруна Маркевіч з Сенненшчыны.
  2. Першай жанчынай-парашутысткай у Беларусі была жыхарка Віцебска Драўніцкая В.М., якая прызямлілася з парашутам у ліпені 1895 г.
  3. Самы высокі крыж на Беларусі знаходзіцца на Глыбоччыне (в.Мосар).
  4. На Глыбоччыне ўстаноўлены адзіны ў Беларусі помнік-копія “Пьета” Мікаэланджэла (в.Мосар). senno 1
  5. Пад Полацкам знаходзіцца так называемы “беларускі Стоунхендж”.
  6. З пяці беларускіх вадападаў два знаходзяцца на Віцебшчыне: в.Пруднікі Міёрскага раёна і в. Манькавічы Пастаўскага раёна.
  7. Самы вялікі ў Беларусі “Чортаў камень” знаходзіцца ў Шумілінсім раёне.
  8. Словы “рэ́зьгіны”, “кро́шні” (прыстасаванне, у якім носяць сена, салому), “квакту́ха” (курыцы з куранятамі), “мальцы” (хлопцы) вы можаце пачуць толькі ў Віцебскай вобласці.
  9. .На возеры Асвея знаходзіцца вялікі востраў з загадкавай назвай Ду. Некалькі дзесяцігоддзяў таму там была невялікая вёска, дзе ў асноўным жылі рыбакі. Сёння на востраве створаны заказнік, тут жывуць ваўкі, ласі ды іншыя звяры і птушкі.
  10. Крыж Еўфрасінні Полацкай, створаны ў 1161 годзе майстрам-ювелірам Лазарам Богшай (сучасная копія), а таксама мошчы святой абаронцы Беларусі Еўфрасінні Полацкай, з'яўляюцца месцам пакланення паломнікаў.
  11. На сценах Спаса-Еўфрасіньеўскай царквы захаваліся графіці XVII ст - прыкладана «Здесь был Вася» (толькі на латыні) - і год 1617, 1632….
  12. На Пастаўшчыне ў Азёрках знаходзіцца рэзідэнцыя беларускага Дзеда мароза - Зюзі Паазерскага.

 Выкарыстаны крыніцы: https://president.gov.by/be/belarus/regions/vitebskayahttps://34travel.me/gotobelarus/be/post/34-slavutasci-belarusi , https://by.planetabelarus.by/map/belarus/vitebskaya-oblast/