Чхаць на вірусы: Ці прышчапляцца сёлета ад грыпу? Адказваюць спецыялісты
На долю вострых рэспіраторных інфекцый прыпадае каля 95 % ад усіх інфекцыйных хвароб. Уздым захваральнасці пачынаецца, як правіла, з наступленнем халадоў. У гэты перыяд медыкі раяць прышчапіцца не толькі ад каранавіруса, але і ад грыпу.
У апошнія пару гадоў ён адышоў на задні план, саступіўшы пазіцыі COVІD-19. Аднак канчаткова спісваць яго з рахункаў нельга. Вірусолагі, наадварот, чакаюць яго вяртання. Прычым у некаторых краінах Паўднёвага паўшар'я грып ужо заявіў пра сябе вельмі гучна. Напрыклад, паказчыкі захваральнасці ў Аўстраліі пабілі рэкорды апошніх пяці гадоў.
Што чакаць сёлета ў нас? Каму варта прышчапіцца ў першую чаргу? Якія вакцыны будуць даступныя і наколькі яны эфектыўныя? Ад чаго прышчапляцца ў першую чаргу: ад грыпу ці COVІD-19? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі спецыялісты.
П матэрыялах газеты "Звязда"
- 263

