Бібліятэкі ў новых умовах работы

У сувязі са склаўшайся эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне, бібліятэкі ДУК “Глыбоцкая ЦБС” ужо другі месяц працуюць у змененым рэжыме. Уведзена забарона на правядзенне масавых мерапрыемстваў, але бібліятэкі працягваюць індывідуальнае абслугоўванне наведвальнікаў, як інфармацыйныя цэнтры, займаюцца інфармаваннем карыстальнікаў праз сацыяльныя сеткі.
Аддзел абслугоўвання Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, бібліятэкі сістэмы з мэтай мінімізацыі часу знаходжання ў публічным месцы сваіх карыстальнікаў, пачалі дадаткова аказваць бясплатную паслугу -- падбор літаратуры да вызначанага часу. І гэта паслуга актыўна карыстаецца сярод жыхароў раёна.
Бібліятэкары ўносяць сваю лепту ў прафілактычную работу па барацьбе з каронавірусам. На працягу месяца дзейнічаюць сталы даведак, экспрэс-паліцы, інфармацыйныя куткі, тэматычныя папкі “Сбережём себя и всех кто рядом”, “Коронавирус – как себя защитить”, “Правілы здаровых паводзін”. Праводзяць інфармацыйна - тлумачальную работу па прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі. Напрыклад, бібліятэкар Гатаўшчынскай бібліятэкі наведала жывёлагадоўчыя фермы, майстэрню, магазін, кантору і пазнаёміла працаўнікоў з інструкцыяй “По минимизацыи риска завоза и распространения инфекции COVID-19 в Глубокском районе”. Аформіла папку “Что надо знать о короновирусе”. Сумесна з клубнымі работнікамі праводзіла акцыю “Мы разам”. Раздавалі насельніцтву лістоўкі па прафілактыцы каронавіруса.
Бібліятэкар Празароцкай бібліятэкі рыхтуе падборкі і абслугоўвае на даму сваіх карыстальнікаў, добрую дапамогу аказваюць сацыяльныя работнікі. Раз у тыдзень для абслугоўвання кнігай наведвае калектывы Празароцкай бальніцы сястрынскага догляду, дзіцячы сад – сярэднюю школу, малочна-таварную ферму “Навінкі”.
Бібліятэкары аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі вядуць актыўную працу на сайце бібліятэкі і ў сацыяльных сетках (распрацоўваюцца і арганізоўваюцца віртуальныя выставы і агляды літаратуры). Карыстальнікам прапануюць узяць як мага больш кніг, каб максімальна адкласці наступны візіт або падоўжыць тэрмім карыстання кнігай па тэлефоне. Такая паслуга дзейнічае ўжо даўно, але вось актыўна карыстацца ёй сталі толькі ў апошні час. Тым, хто знаходзіцца на самаізаляцыі, бібліятэкары дастаўляюць заказаныя імі па тэлефону выданні на дом.
Змяніліся ўмовы абслугоўвання і ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы. На малодшы абанемент пачалі прыходзіць больш бацькі нашых маленькіх чытачоў і браць каля 10-12 кніг. Вучні сярэдніх і старэйшых класаў наведваюць бібліятэку радзей. Для іх бібліятэкары на сайце прапануюць віртуальныя выставы, агляды тэматычныя і навінак, віктарыны і конкурсы. У бібліятэцы аформлена шмат цікавых выстаў рознай тэматыкі.
Бібліятэкары працуюць у масках і пальчатках, просяць наведвальнікаў прытрымлівацца дыстанцыі. Здадзеную літаратуру праціраюць антысептыкам або “адпраўляюць на каранцін”.
У які б цяжкі час мы не жылі, бібліятэкі працуюць і будуць працаваць, а насельніцтва будзе чытаць і заставацца сябрамі бібліятэк.
Татарчук А.М., заг АБМ Глыбоцкай ЦРБ.
11.05.2020
- 538

