Распрацавана інтэрактыўная Карта асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь распрацавала інтэрактыўную Карту асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь.
Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі (ААПТ Беларусі) — тэрыторыі, акваторыі і аб'екты, цалкам або часткова пастаянна або часова выключаныя з інтэнсіўнага гаспадарчага выкарыстання (таксама тыя, што знаходзяцца ў карыстанні і валоданні), для якіх заканадаўствам і нарматыўнымі актамі устанаўліваецца асаблівы рэжым аховы і выкарыстання.
На Беларусі гэтыя тэрыторыі і аб’екты маюць міжнароднае, рэспубліканскае або мясцовае значэнне. У адпаведнасці з «Законам Рэспублікі Беларусь аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях і аб’ектах» (1994) ім надаецца статус дзяржаўных.
Кіраванне ў галіне арганізацыі, выкарыстання і аховы гэтых тэрыторый і аб’ектаў ажыццяўляецца Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь, выканкамамі мясцовых Саветаў дэпутатаў, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго органамі на месцах; кантроль — мясцовымі Саветамі дэпутатаў, органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і інш.
Калі вам цікава, якія тэрыторыі і аб’екты на Глыбоччыне маюць статус асабліва ахоўваемых, то адкрывайце карту.

Крыніца: Віцебскі аблвыканкам
- 266

