Кнігі, прысвечаныя героям Вялікай Айчыннай ваыны (2)

3 ліпеня мы адзначаем Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. У гэтай даце адлюстравана гераічная барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 3 ліпеня 1944 года сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень мы нізка схіляем галовы перад загінуўшымі ў баях за свабоду і незалежнасць Радзімы.
У нашай тэматычнай падборцы – кнігі беларускіх аўтараў.
Час згадаць сваё дзяцінства ды перачытаць твор Івана Сяркова, прачытаць і паразважаць разам з сынам ці ўнукам пра іх тагачасных герояў-аднагодкаў...
Іван СЯРКОЎ "Мы з Санькам у тыле ворага"
Гepoi aпoвecцi звычaйныя вяcкoвыя xлoпцы – Baня i Caнькa. Ix вёcкy aкyпaвaлi фaшыcты ў пepшыя мecяцы вaйны. Цяжкiя выпpaбaвaннi выпaлi нa дoлю гэтыx xлoпцaў, нa дoлю ix poдныx i блiзкix. Дзeцi бaчaць paccтpэлы aднaвяcкoўцaў, paбaвaннe, гвaлт. У іх адно жаданне – пoмcцiць. Толькі, на жаль, нe выpacлi хлопцы. He бяpyць ix y пapтызaны, нe дaвяpaюць iм дapocлыя cвaix cпpaў. Aлe сябры нe разгубіліся: дaпaмaгaюць пapaнeнaмy кaмicapy, зaпacaюццa збpoяй i ў любым выпaдкy iмкнyццa нaшкoдзiць вopaгy ...
Да вашай увагі серыя кніг "ДЗЕЦІ ВАЙНЫ"...
У серыю «Дзеці вайны» выдавецтва «Чатыры чвэрці» увайшлі празаічныя і паэтычныя творы, прысвечаныя балючай тэме вайны і яе наступстваў. ...
Васіль БЫКАЎ "Бліндаж"
Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” выдала творы Васіля Быкава, якія былі малавядомыя беларускаму чытачу. ...
Дакументальныя аповесці, раманы... – іх героі адчулі на сабе, што такое вайна...
Антон АЛЕШКА "Дарога без слядоў"
У раманах "Дарогі без слядоў" і "Крылатае племя", якія ўвайшлі ў кнігу, пісьменнік паказвае жыццё і подзвігі савецкіх лётчыкаў-знішчальнікаў ...
Анатоль СУЛЬЯНАЎ "Непераможныя"
Дакументальная аповесць заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь, генерал-маёра авіяцыі, пісьменніка Анатоля Сульянава прысвечана людзям, дзякуючы якім савецкі народ перамог у Вялікай Айчыннай вайне...
Аляксандр АФЯРОЎСКІ "Любачка"
Галоўная гераіня рамана — дзіця Вялікай Айчыннай вайны, бо маці, вясковая настаўніца нямецкай мовы, нарадзіла яе ад фашысцкага афіцэра...
Больш падрабязней аб узгаданых і іншых кнігах на старонцы "Глубокская районная билиотека" сацсеткі VK.
Хайноўская Алена.
- 292

